Кіраўнікоў радыё звольняць за адсутнасць 75% беларускай музыкі

Январь 25th, 2009 Рубрики: Интернет - радио и телевидение

Міністэрства інфармацыі правяло маніторынг і знайшло нядобрасумленныя станцыі, якія не ставяць беларускую музыку ў найбольш рэйтынгавы­ час.

Як стала вядома, Міністэрства інфармацыі Беларусі разаслала па ФМ-станцыях ліст. У ім гаворыцца, што некаторыя станцыі не выконваюць даручэння наконт вяшчання 75% беларускай музыкі ў найбольш рэйтынгавы час.

У сувязі з гэтым Мініфармацыі запатрабавала ад станцый «падаць да 1 лютага сваю творчую канцэпцыю з улікам унесеных у яе зменаў, што тычацца 75% „беларускай квоты“, няўхільна выконваць распрацаваную радыёстанцыяй сетку вяшчання музычных кампазіцый беларускіх аўтараў і выканаўцаў».

У выпадку невыканання, кіраўнікоў ФМ-станцый папярэдзілі, што ім пагражаюць карныя меры, аж да звальнення.

Теги:

Есть 1 комментарий. к “Кіраўнікоў радыё звольняць за адсутнасць 75% беларускай музыкі”

  1. Kolcov
    Июнь 2nd, 2009 at 18:44
    1

    Благодарен. Появилась хорошая мысль, но нуждается в частичной реорганизации моей идеи, займусь на днях. Позже поделюсь с читателями блога!

Вы должны войти чтобы добавить свой комментарий.