Песьні Свабоды International
27 ліпеня — дзень адраджэньня незалежнасьці Беларусі. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Пасьля больш за семдзесят гадоў савецкай акупацыі, Беларусь зноў зрабілася незалежнай краінай. Да 1996-га году гэта было галоўнае дзяржаўнае сьвята Беларусі.
Дзевяць добрых небеларускіх песень — некаторыя зь якіх ужо сталіся гістарычнымі і культавымі. Песьні, што павінны быць у плэйлісьце кожнага беларускага рэвалюцыянэра! 😉
Беларусь — ня першая краіна, што пакутуе пад дыктатарскім рэжымам. І не апошняя краіна, якая з-пад гэткага рэжыму вызваліцца. Людзі змагаліся раней, і перамагалі, і вельмі часта песьня рабілася важным чыньнікам пераменаў, важнай зброяй у руках людзей. Зброяй, якую ня могуць перамагчы танкі і АМАПаўскія дручкі. Падчас набыцьця незалежнасьці нашымі суседзямі і братамі — краінамі Балтыі — тысячы людзей на аточаных савецкімі танкамі і АМАПам плошчах, зьяднаныя ў жывым ланцугу ад Вільні да Таліну, сьпявалі свае забароненыя нацыянальныя гімны. Гэта засталося ў гісторыі як «Рэвалюцыя сьпеваў».
Песьню свабоды не заглушаць паліцэйскія мэгафоны і аўтаматныя стрэлы!
У складанку трапілі ў першую чаргу песьні 1980-х гадоў — часоў «Перабудовы» і аксамітавых рэвалюцый. Таго часу, калі на мапе сьвету зноў зьявілася сувэрэнная краіна пад назвай Рэспубліка Беларусь.
Свабода перамагла ва ўсходняй Эўропе, свабода разбурыла камуністычны рэжым — пераможа свабода і ў Беларусі, гэта непазьбежна. І песьня хай нам дапаможа — як дапамагла іншым.
Са сьвятам! Жыве Беларусь!
Tracklist:
1. ДДТ — Не стреляй
2. Scorpions — Wind of change
3. Гринджоли — Разом нас багато
4. Кино — Хочу перемен!
5. Marius Müller-Westernhagen — Freiheit («Свабода», песьня часоў узьяднаньня Нямеччыны і падзеньня Бэрлінскага муру)
6. Аквариум — Поезд в огне
7. Максим Дунаевский — Ветер перемен
Хорошая статья